Нацыянальны банк расчараваў Чалага


Чыноўнікі навучыліся рэгуляваць кошты. Да чаго гэта прывядзе, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Беларусы штам гадоў жылі ў сітуацыі, калі бальшыня коштаў наўпрост рэгулявалася. Былі два асноўныя механізмы: абмежаванне рэнтабельнасці ды абмежаваны ўзровень павышэння коштаў. Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Тут важны феномен. У рэчаіснасці ёсць новая штука. Усе папярэднія разы, калі ў Беларусі адбывалася лібералізацыя коштаў, памяншэнне цэнавага рэгулявання. Шмат хто ва ўладзе баяўся гэтага, гаворачы, што калі адпусціць кошты, то яны ўзляцяць. І гэтага ніколі не адбывалася. Што гэта азначае? Гэта азначае, што кошты хоць тушкай, хоць пудзілам, але яны былі на ўзроўні адносна рынкавым».

А цяпер мы бачым адваротны феномен. Скарачэнне спісу сацыяльна значных тавараў, на якія кошты рэгулююцца, прывяло да імгненнага росту коштаў на іх. Пра што гэта сведчыць?

«Гэта азначае, што не проста Беларусь вярнулася да старых механізмаў рэгулявання коштаў. Але гэтыя механізмы ўпершыню сталі працаваць. І ў гэтым няма нічога добрага», – дадае адмыслоўца.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Па крамах будуць хадзіць дружыннікі і правяраць кошты?
  • Калі ўвядуць карткі на тавары, то пачнецца спекуляцыя?

Belsat.eu