Крызіс у Казахстане інспіраваны Масквой? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Паў помнік, але не рэжым. Ці ўлада цалкам перайшла да Такаева?

Спантанныя масавыя пратэсты ў Заходнім Казахстане, а затым – спроба ўзброенага паўстання ў г. Алматы і антытэрарыстычная аперацыя сілавікоў. А таксама – надзвычайнае становішча і каменданцкая гадзіна, адсутнасць інтэрнэта і сувязі. Казахстанцы вырашылі сказаць рашучае «не» цяперашняй палітыцы ўладаў. У адказ расейскія войскі пачалі прыбываць у Казахстан на запрашэнне прэзідэнта Такаева. Ці ёсць у гэтай краіны надзея на дэмакратычную будучыню ці радавацца датэрміновай адстаўцы Нурсултана Назарбаева яшчэ рана? Высвятляла Юлія Лабанава.

Як Аляксандру Лукашэнку дапаможа крызіс у Казахстане? Інтэрв’ю з Аляксандрам Марозавым

Ці рашэнне аб павышэнні коштаў на газ у Казахстане было прынята ў інтарэсах Масквы? Чаму мірны пратэст у Заходнім Казахстане ператварыўся ў страляніну ў Алматы і навошта Такаеў паклікаў Пуціна на дапамогу? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Аляксандрам Марозавым, расейскім палітолагам, супрацоўнікам Акадэмічнага цэнтра Барыса Нямцова.

Ці Беларусь застанецца самастойнай дзяржавай?

Ад Беларусі плотам адмяжоўваюцца не толькі чальцы Еўразвязу: Польшча, Літва і Латвія, але і Украіна. Кіеў паведаміў, што адгародзіцца ад нашай дзяржавы калючым дротам. І справа не толькі ў міграцыйным крызісе, а і ў чарговай канцэнтрацыі расейскіх войскаў на мяжы з Украінай. Адыгралі сваю ролю дэкларацыі Лукашэнкі, што Беларусь уцягнецца ў канфлікт на баку Расеі. Ці чакае нас абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне і ці ёсць нейкія перспектывы дыялогу рэжыму з Захадам, высвятляла Вольга Міцкевіч.

Што Захад зможа адказаць на непамерныя апетыты Пуціна?

Крэмль публічна выставіў ультыматум цывілізаванаму свету пад пагрозаю буйнога наступу на Украіну гэтай зімою. Захад у сваю чаргу заявіў аб ваенна-тэхнічнай падтрымцы Кіева ў такім выпадку. Дык ці пойдзе Расея на адкрытую вайну ў Еўропе? Адказ шукаў Зміцер Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Kremlin Pool / Russian Look / Forum