Лукашэнка пагадзіўся на ўвод расейскіх войскаў?


Ці добраахвотна Лукашэнка даў інтэрв’ю Кісялёву? Дзе пралягае чырвоная лінія для Лукашэнкі ў інтэграцыі з Расеяй? Ці праглыне афіцыйны Кіеў прызнанне Лукашэнкам Крыму расейскім?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: журналістка-фрылансерка Настасся Яўмен, выканаўчы дырэктар Цэнтру наратываў дэмакратыі Паўло Лодын, а таксама прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк.

Некаторыя думкі, агучаныя гасцямі праграмы ў часе эфіру:

Міхаіл Кірылюк

  • Лукашэнка нагадвае малое дзіцё, якое правярае межы на практыцы: наколькі далёка ён можа зайсці
  • Не трэба думаць, што на беларускіх прадпрыемствах ёсць нейкія алмазы і што стаіць чарга з ахвочых іх набыць
  • Калі прапановы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення былі б прынятыя, санкцыі Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі былі б значна больш жорсткія

Настасся Яўмен

  • Нельга чакаць, што ад санкцыяў рэжым рухне, санкцыі – гэта часта ціску на Лукашэнку
  • Для Захаду чалавечае жыццё – гэта безумоўная абсалютная каштоўнасць, а для Лукашэнкі – выключна прадмет гандлю
  • Лукашэнка выканае ўсё, што будзе патрабаваць Крэмль, калі гэта не пацягне за сабою страты ўлады

Паўло Лодын

  • У Лукашэнкі змяншаецца поле для манеўру
  • Меркаванне ўкраінскага грамадства наконт прызнання Лукашэнкам анексіі Крыму адрозніваецца ад пазіцыі афіцыйнай улады
  • Я нават не бачу, як Лукашэнка будзе выкручвацца з гэтай сітуацыі, бо чым далей, тым градус эскалацыі будзе толькі павышацца