Вайскоўцы Лукашэнкі спрабуюць дамовіцца з ЗСУ. Сатырычнае шоу


Зварот лукашэнкаўскіх вайскоўцаў да ўкраінскіх калегаў выглядае як прапанова здаць Беларусь Украіне. Няўжо лукашыстаў гэтак уразіла ўзбраенне ЗСУ? Ці ў Мінабароны РБ пранік украінскі агент? Разбіраемся ў «Хай так TV»!

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі настроі ў войску РБ, павыкалупвалі разынкі з прамоваў чыноўнікаў лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў, спрабавалі ўявіць, што чакае беларусаў у бліжэйшай будучыні, а таксама звярнулі ўвагу на перамены, якія адбываюцца з Грыгорыем Азаронкам.

Маем і эксклюзіў! «Хай так TV» даведаўся пра запуск расейскае бруднае бомбы па непрадказальнай траекторыі ды пра рыхтаванне адмысловае вопраткі для чыноўнікаў напярэдадні прэзідэнцкай праверкі адной з беларускіх фабрык адзення.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Лукашыстам паказалі ўзбраенне ўкраінскага войска
  • Бярозавае вундэрвафэ арміі РБ
  • Нябензя патлумачыў паразы расейскае арміі
  • Дэпутатка Дзярждумы пра заражаныя туберкулёзам грошы над Данбасам
  • Дудзінскі хоча быць як Нябензя
  • «Беларуская армада можа і не ўстаяць»
  • Лукашэнка атрымаў траўму на аквадыскатэцы?
  • «Не ўсё гэтак добра» – абмоўка амаль паводле Фройда
  • Галоўчанку дапамагае выступаць суфлёр з КДБ
  • Добры тамада і конкурсы цікавыя: у Віцебску ладзяць патрыятычны Актобэрфэст
  • Гімн, нары і Азаронак замест Дзеда Мароза – перамены ў дзіцячых садках і школах
  • Нашага ўлюбёнага прапагандыста зрабілася болей
  •  Коля параіў тату адмовіцца ад свята 7 Лістапада

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; kr-rada.gov.ua; Michael Poteete / unsplash; Министерство обороны Республики Беларусь / telegram