Лукашэнка патроліў Пуціна


Усе 28 саюзных праграмаў падпісаныя, зацверджаныя новая ваенная дактрына і абноўленая Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі. Агучаны намер дапасаваць падаткавае і мытнае заканадаўства, а таксама стварыць саюзны медыяхолдынг. Гэтак, калі сцісла, выглядае падсумаванне апошняга паседжання Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы з удзелам Лукашэнкі і Пуціна. Гэта канчатковая капітуляцыя ці ўжо традыцыйнае зацягванне дамоўленасцяў?

У гэтым Валер Руселік спрабаваў разабрацца разам з палітычным аглядальнікам беларускай службы радыё «Свабода» Юрыем Дракахрустам.

Некаторыя думкі, што агучыў Юрый Дракахруст у «Размове»:

  • Лукашэнка вельмі блізкі да прызнання расейскага суверэнітэту над Крымам.
  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу больш выгадны Лукашэнку, чым Пуціну.
  • Пуцін у пэўным сэнсе стрымлівае Лукашэнку, кажа яму трымацца берагоў.
  • Калі Лукашэнка зладзіць узброеную правакацыю на мяжы, Расея не будзе кідацца яму на дапамогу.
  • Хто тады Лукашэнка, калі ў Беларусі будуць стаяць расейскія дывізіі?

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: commons.wikimedia.org / Mikhail Metzel, TASS / Forum