Адміністратар тэлеграм-каналу «Лебяжий 97 %» абдурыў спецслужбы


Зміцер Завадскі доўга адміністраваў тэлеграм-канал пад носам у сілавікоў Лукашэнкі. Як яму гэта ўдавалася? Якая падзея потым здарылася, што яму давялося на злом галавы ўцякаць з Беларусі?

Зміцер Завадскі – былы беларускі прадпрымальнік. Пасля пачатку пратэстаў ён заняўся адміністраваннем тэлеграм-каналу «Лебяжий 97 %».

Зміцер не першы раз бярэ ўдзел у пратэстах. Напрыклад, у 2006 годзе яму ўжо давалі 12 содняў за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу».

У лістападзе 2020 года Зміцер адбыў арышт паводле ч. 1 арт. 23.34. Але гэта быў толькі пачатак. Каб вылічыць адміністратара тэлеграм-чату, сілавікі захапілі мужчынаў у мікрараёне Лебядзіны. Яны спадзяваліся, што заўважаць змены ў тэлеграм-чаце, калі сярод схопленых актывістаў будзе адміністратар. Але Змітра ўратавала ягоная дзяўчына, якая працягвала весці чат, каб заблытаць карнікаў.

Мaю прaвa
У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей
2021.04.09 20:05

І тут праўладны тэлеграм-канал незаконна абнародаваў асабістае ліставанне Змітра з Міколам Дзядком.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Былы палітычны вязень Дзмітрый Фурманаў распавядае, як яго выкралі сілавікі падчас збору подпісаў на падтрыманне Святланы Ціханоўскай.
Мaю прaвa
Ахоўнік СІЗА сказаў: «Ты палітычны, ты тут здохнеш!»
2021.03.19 19:05

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Калаж з фота: Tania Malréchauffé / unsplash