Як Лукашэнка спрыяе паланізацыі беларусаў Беласточчыны


Беларусы Беласточчыны пранеслі праз вякі сваю нацыянальную ідэнтычнасць, нягледзячы на паланізацыю і русіфікацыю. Цяпер, калі існуе суверэнная Беларусь, для іх мела б настаць залатая пара. Але не настала. Чаму?

Як звязаныя Беласток і легендарная дарэвалюцыйная газета «Наша ніва»? Чым займаліся беларускія грамадскія арганізацыі ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы? Ці дазваляў Сталін ствараць беларускія арганізацыі ў «вызваленай» Польшчы? Ці падтрымалі беларусы змаганне палякаў супраць камунізму ў 1980-я гады? Ці бралі ўдзел беларусы ў польскай палітыцы? Як яны паставіліся да рэжыму Лукашэнкі і як адрэагавалі на рэферэндум 1995 года? Ці ператворацца беластоцкія беларусы ў палякаў, і ад чаго гэта залежыць?

Загадкі беларускай гісторыі
Адкуль беларускія школы ў Польшчы Пілсудскага?
2020.10.27 07:30

Пра беларускае культурна-грамадскае жыццё ў Беластоку распавялі галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» і «Радыё Рацыя» Яўген Вапа, а таксама намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) Васіль Сегень.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: commons.wikimedia.org, Nataliya Fedosenko / Mikhail Metzel / TASS / Forum