Беларусы стаміліся ад бясчынства


Які прэзідэнт патрэбны Беларусі? Чаму ў Расеі расце папулярнасць Сталіна? Ці людзям у Камянецкім раёне важная беларуская школа? Што верне беларусам волю да карыстання беларускай мовай? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам на праграму завіталі: журналістка «Белсату» Алена Дубовік, журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, а таксама музыка і культурны дзеяч Сяржук Доўгушаў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Зміцер Лукашук:
  • Беларусы ўжо перахварэлі на аўтарытарызм.
  • Дзейнае кіраўніцтва Беларусі – антыбеларускае паводле свайго духу.
  • Калі ў нас будзе прэзідэнт, які будзе размаўляць па-беларуску, цягам месяца загавораць усе міністры, за імі – усе астатнія чыноўнікі.
Сяржук Доўгушаў:
  • Няма ўніверсальнай прышчэпкі ад папулізму.
  • Так гістарычна склалася, што мы такія маўчуны, усё схаваем. Але нельга гэтага прапусціць і пакінуць да лепшых часоў.
  • Калі мы захаваем сябе як нацыю, будзем ствараць і развіваць праекты (а не сядзець у турме) – гэта будзе мець вялікую ролю для развіцця Беларусі.
Алена Дубовік:
  • Беларусы ўжо стаміліся ад нашага дырэктара калгасу, таму галоўнае цяпер – яго змяніць.
  • У адукацыі і культуры ў Беларусі – выпаленая зямля.
  • З вялікай міграцыяй у Беларусі застануцца адныя ябацькі, на якіх няма сэнсу спадзявацца.
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».
Калаж з фота: president.gov.by