Лукашысты будуць давіць кнігі трактарам


Як адказваць на рэпрэсіі рэжыму супраць літаратараў і літаратуры? Што ў галаве трактарыста, які будзе знішчаць кнігі Альгерда Бахарэвіча? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

cтаршыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай, журналіст беларускай службы «Польскага радыё» Эдуард Жолуд і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Некаторыя тэзісы з выступаў гасцей:

Эдуард Жолуд

  • Расейцы і беларусы цяпер сутыкаюцца з калектыўнай адказнасцю
  • Трактар «Беларус» – адзін з сімвалаў і культурных кодаў для беларусаў
  • У беларусаў ізноў з’явіўся жывёльны страх, які адчувалі продкі ў 30-х гадах XX стагоддзя

Таццяна Нядбай

  • Мы ж не можам, як ГУБАЗіК, ставіць людзей да сценкі і прымушаць выказваць свае погляды
  • Рэпрэсіі ўладаў прыводзяць да агульнага зніжэння гуманітарнага ўзроўню ў Беларусі
  • Цяпер з Беларусі людзі з’язджаюць ад бесперспектыўнасці: тут нічога добрага не будзе

Паўлюк Быкоўскі

  • Калектыўная адказнасць – гэта XIX стагоддзе ці канцлагеры XX стагоддзя
  • Рэжым не можа ўсіх выгнаць або пасадзіць, але хоча, каб усе сядзелі ціха і не высоўваліся
  • Мы цяпер жывём у творах Васіля Быкава

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў выданні «Без акрэдытацыі».