Шушкевіч – абсалютны антыпод Лукашэнкі


Як выглядае палітычная спадчына Станіслава Шушкевіча, першага кіраўніка незалежнай Беларусі, які сёння пайшоў з жыцця? Што напішуць пра яго ў будучых падручніках? Ці магла гісторыя Беларусі ў пачатку 90-х пайсці іншым шляхам?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым абмеркаваў дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 склікання, аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода Сяргей Навумчык.

Пэўныя думкі, выказаныя Сяргеям Навумчыкам у часе «Размовы»:

  • З імём Шушкевіча звязаны самы лепшы перыяд у існаванні Беларусі за 1000 гадоў – 1991-93 гады
  • Беларусь пры Шушкевічы дасягнула росквіту на міжнароднай палітычнай арэне
  • Шушкевіч нават не мог праверыць, прыйшоў дэпутат на сесію ці не
  • Крызіс на пачатку 90-х быў вынікам пералому фармацыі