Чалы: Імпартазамяшчэнне села ў лужыну


Чаму ў Беларусі не атрымалася імпартазамяшчэнне? Даведаемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

У Беларусі падае імпарт, але імпартазамяшчэнне падае яшчэ больш. Чаму? Да прыкладу, варта згадаць гісторыю з імпартазамяшчэннем у 2018 годзе, датычную камбінату «Камволь». Для працы камбінату трэба было мільён авечак, але ў Беларусі няма столькі пашаў. Якасць расейскай воўны таксама не падышла. Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Вы робіце цалкам на 100 % вытворчасць паводле імпартных тэхналогіяхў, на імпартных станках, з імпартнай сыравіны, а потым высвятляецца, калі апынуліся ў сённяшняй эканамічнай рэальнасці разам з Расеяй, што супольная кааперацыя немагчымая, бо расейская воўна не прыдатная, бо яе якасць нават блізка не стаяла побач».

Атрымліваецца, што «з беларускай мадэрнізацыяй, як і з імпартазамяшчэннем – як з рамонтам: немагчыма скончыць», падсумоўвае адмыслоўца.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Аперацыя для дэканвертацыі расейскага рубля;
  • Санкцыі і канкурэнцыя – на адной дошцы барацьбы з беларускім вытворцам.

Belsat.eu