Расея цягне Беларусь у магілу


Беларуская эканоміка праз уведзеныя пасля выбараў 2020 года санкцыі і так адчувала сябе кепска. А падтрыманне Расеі ў вайне супраць Украіны прывяло да яшчэ большага санкцыйнага ціску.

Якія перспектывы ў беларускага рэжыму? Наколькі глыбокім будзе падзенне эканомікі? І ці стане эканамічны крызіс галоўным чыннікам палітычных пераўтварэнняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць эксперты і госці ток-шоу «План Б».

Палітолаг Валер Карбалевіч, разважаючы над перспектывамі рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах эканамічнага крызісу, адзначае магчымасць розных рэакцыяў грамадства на крызісы:

«З аднаго боку, мы можам сказаць, што ў моманты крызісу ў розных краінах грамадства пачынае больш давяраць уладам. Бо ўлады – адзіны чыннік, які можа ўратаваць краіну, грамадства і канкрэтнага чалавека ад тых забурэнняў, што адбываюцца. Заводы спыняюцца, кошты растуць. Хто гэта можа спыніць? Акрамя ўладаў, здаецца, ніхто».

Але эксперт таксама адзначае, што эканамічныя крызісы могуць перарастаць у сацыяльна-палітычныя:

«Паводле якога сцэнару пойдзе развіццё Беларусі, ніхто не ведае. Але важна памятаць пра чыннік Расеі. Расея – гарант выжывання рэжыму Лукашэнкі. Не стане Расеі – рэжым застанецца без падтрымкі».

План: Б
Да чаго рыхтавацца беларусам пасля сыходу Лукашэнкі
2022.03.16 15:00

Наталля Зубарэвіч, эканамічная географка, прафесарка МДУ (Расея) адзначае, што сапраўды ніякага «беларускага эканамічнага цуду» ніколі не існавала:

«Атрымліваючы грошы ад рээкспарту нафтапрадуктаў, ад танных коштаў на газ, урад Беларусі падтрымліваў і субсідаваў два базавыя сектары эканомікі: машынабудаванне і сельскую гаспадарку».

Экспертка дадае, што Беларусь вельмі моцна залежыць ад Расеі:

«Калі Расея будзе даваць грошы – як-небудзь пратрымаецеся. Бо толькі на сваё не пражывяце. Пад заваламі будзем ляжаць разам [з Расеяй. – Belsat.eu]».

План: Б
Пазняк: Лукашэнку і Пуціна трэба знішчыць
2022.03.09 14:01

Таксама ў праграме:

  • Санкцыі працуюць. Што чакае беларускі экспарт нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і драўніны?
  • Да голаду не дойдзе, але кошты будуць расці. Як крызіс адаб’ецца на звычайных беларусах.
  • «Купляйце беларускае». Ці зможа Расея купіць усю прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў.

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у дадатку «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».