Мацей Радзівіл: Крызіс у Расеі адкрывае шанцы для пераменаў у Беларусі


Гэтай вясной галава сям’і Радзівілаў Мацей Радзівіл меўся паехаць у Беларусь, каб выканаць жаданне сваёй цёткі Эльжбеты Радзівіл – апошняй жыхаркі Нясвіжскага замку, якая летась пайшла з жыцця. У інтэрвю «Белсату» ён расказаў, што гэта было за жаданне, чаму паездку давялося перанесці, пра ўкраінцаў, што жывуць у ягоным доме, і пра пазітыўныя сцэнары для Беларусі ў сённяшнія ліхія часы (яны ёсць).