Хабар, здрада, секс-фота: чым шантажуюць чыноўнікаў. Сатырычнае шоу

Вядома, зрабіць кар’еру ў беларускай уладзе можа толькі той, на каго ў Лукашэнкі ёсць тэчка з кампраматам. Хочаш новую пасаду – вырашай сам, што будзе ў тваёй тэчцы: хабар, фота з каханкай, а, можа, з каханкам.

Беларуская зборная прыбыла на Алімпіяду ў Пекін і ўпэўнена ідзе да… новых скандалаў! Напрыклад, чальцы каманды атрымалі разам з формаю балаклавы ды інавацыйную распрацоўку – лыжы-самастопы.

Тым часам у Беларусі праект Канстытуцыі гэтак узбудзіў актораў, што іх давялося заспакойваць цэламу пракурору. І ўрэшце зрабілася ясна, што расейскія вайскоўцы няхутка пакінуць Беларусь.

«Хай так TV» абмеркаваў апошнія навіны і пагутарыў пра ўражанні ад КДБ з Аляксандраю Моладаваю, сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

  • Чыноўнікі памераліся кампраматам
  • Як правільна каяцца пры вяртанні ў Беларусь
  • Алімпійскай зборнай раздалі балаклавы
  • Праект Канстытуцыі пераўзбудзіў беларускіх актораў
  • Расейскія вайскоўцы ў Беларусі застануцца надоўга
  • «Памый Грышу»: Ваданосава хоча памыць Азаронка
  • Бээрэсэмаўцы на рэферэндуме будуць клоўнамі
  • Аляксандра Моладава пра сваіх выбітных суседзяў, затрыманне, «станоўчы сексізм» сілавікоў і гутарку з кадэбэшнікам.

Збірала подпісы за Бабарыку? Будзеш сядзець

Муж Аляксандры, Арцём Моладаў, таксама быў чальцом ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Ён распавёў сваю гісторыю нашай здымачнай групе ў Тбілісі.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: StockSnap / pixabay; minpriroda.gov.by

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Лукашэнкі расце камень у нырках! Сатырычнае шоу

Гарадзенскія на магілёўскіх: ідэолагі пабіліся на лукашэнкаўскім мітынгу! Сатырычнае шоу

«Хай мые польскія ўнітазы!» Лукашэнка пазбавіць Дудзінскага грамадзянства. Сатырычнае шоу

Пуціна ўдарыць маланка, а Расею захопяць! Сатырычнае шоу

Расейцы размажуць Лукашэнку! Сатырычнае шоу

Z-бацюшка асвяціў ядравую ракету і стрып-клуб. Сатырычнае шоу

Лукашэнка рыхтуе Пуціна да капітуляцыі! Сатырычнае шоу

Рэпетыцыю параду разагнала чыноўніца з аўтаматам Калашнікава! Сатырычнае шоу