Ці Расея зноў пачынае інтэграцыю? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Галоўнае вакол Беларусі за мінулы тыдзень

Тэмы праграмы:

Як Лукашэнка адрэагуе на заяву Мядзведзева пра адзіную валюту Расеі ды Беларусі?

Дзмітрый Мядзведзеў, былы прэзідэнт РФ, а цяпер намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расеі, зноў згадаў пра план паглыбіць інтэграцыю Беларусі і Расеі аж да ўвядзення адзінай валюты. Заява прагучала незадоўга да Усебеларускага народнага сходу. Ці фарсуе Пуцін інтэграцыю? Як адрэагуе Лукашэнка? Юлія Лабанава

Лукашэнка ўмее бегчы паміж кроплямі дажджу а Крамлю патрэбная перамога

Інтэрв’ю з прафесаркаю і эксперткаю Польскага Інстытуту міжнародных справаў Агнешкаю Легуцкай.

Навошта Лукашэнка плануе адправіць войска ў Сірыю?

Лукашэнка вельмі любіць пужаць беларусаў магчымай нестабільнасцю або нават вайною, а тут пастанавіў скіраваць беларускі кантынгент у адную з самых гарачых кропак планеты. Прытым што ніякіх беларускіх інтарэсаў там няма. Нашто гэтая авантура нелегітымнаму кіраўніку Беларусі? Як яна можа выглядаць і чым скончыцца? Высвятляў Зміцер Міцкевіч.

Франак Вячорка: Мы не можам раскладаць план перамогі на некалькі гадоў наперад

7 лютага ва ўсім свеце будзе Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Яго абвесціла Святлана Ціханоўская. Гэта беспрэцэдэнтавая паводле маштабаў акцыя ў нашай гісторыі. Якія яна мае мэты і для каго яе робяць? Інтэрвʼю з Франакам Вячоркам, дарадцам Святланы Ціханоўскай у замежнай палітыцы

Ці ў перавароце ў М’янме ёсць беларускі след і паралелі з нашай сітуацыяй?

Вайскоўцы заблакавалі асноўныя тэлеканалы, адлучылі тэлефонную сувязь, абмежавалі інтэрнэт. Заарыштавалі Нобэлеўскую лаўрэатку і кіраўніцу Ураду Аўн Сан Суў Чы, а таксама прэзідэнта і ўрад. З першага лютага ў краіне на год увялі надзвычайнае становішча, на гэты час уся ўлада ў краіне пераходзіць да генералаў. У М’янме чарговы дзяржаўны пераварот і чарговая ўзурпацыя ўлады войскам. Ці магчыма ў гэтым убачыць паралелі з беларускімі падзеямі ці нават іх след, высвятляла Наста Ільіна.

Фота VALENTYN OGIRENKO / Reuters / Forum