Лукашэнка не хоча захоўваць сацыяльны кантракт


Што чакае беларускую эканоміку ў новым годзе? Наколькі можа ўпасці жыццёвы ўзровень беларусаў на фоне заходніх санкцыяў і нежадання Расеі даваць новыя крэдыты? Ці спыніцца ў гэтым годзе інфляцыя, якая ў 2021-м расла рэкорднымі тэмпамі? Чаму павышаюць штрафы і падаткі, і што запланавана ў бюджэце на гэты год?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў са старэйшым навуковым работнікам Цэнтру эканамічных даследаванняў «BEROC» Змітром Круком.

Некаторыя думкі, што агучыў Зміцер Крук у часе «Размовы»:

  • Пэўны фінансавы тлушч быў назапашаны коштам добрай вонкавай кан’юнктуры;
  • На перспектыву ад года да трох Беларусь сутыкнецца з праблемаю выплаты замежнага доўгу, краіна трапіла ў даўгавую яму;
  • Інфляцыя будзе заставацца на парадку дня ў 2022 годзе;
  • Устойліва растуць заробкі толькі ў ІТ і прамысловасці, а ў іншых галінах заробкі стагнуюць;
  • Рэжым пабачыў, што павышэнне даходаў насельніцтва стварае яму пагрозу.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».