Праз санкцыі ў запой ідуць цэлыя заводы! Сатырычнае шоу


Лукашэнка забіў усе шайбы – і ўсё роўна прагуляў! Праз санкцыі лікёра-гарэлачным заводам не стае рук! Футбольны фанат Віталій Пума распавёў аб прафесійнай дэфармацыі беларускіх футбалістаў! Падрабязнасці – у «Хай так TV».

Госць гэтага выдання – вядомы ўдзельнік заўзятарскага руху «Дынама» (Менск) Віталій Пума, якога ўлады Беларусі «папрасілі» з’ехаць з Беларусі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

  • Хто яшчэ застаўся ў беларускім спорце? І ці надоўга?
  • 1990-ыя перасталі быць жупелам!
  • Вегетарыянцы паняволі
  • Замяніць «экстрэмісцкае» слова «жыве»? Лёгка!
  • Ад санкцыяў выйгралі лікёра-гарэлачныя заводы!
  • Каранік выдаў мігрантам паперу і фломзікі
  • Аблогавыя тэхналогіі для штурму польскай мяжы
  • Віталій Пума пра тое, як сілавікі ўзялі ў абарот фанацкі рух у 2009 годзе, ці праўда, што ультрас – хуліганы, якая прафесійная дэфармацыя адбылася ў беларускіх футбалістаў і як да беларускіх калегаў ставяцца украінскія ўльтрас
  • Пояс Анаконды, Стальны Пацук і кіраўнік Генштабу РБ Гулевіч
  • Чым адкажа Беларусь на расейскі камень-шпіён
  • Пілоты «Белавіі» запасліся поп-корнам

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum; president.gov.by