Чаму беларусам не трэба Гэлаўіна?


Што ў галаве ў трактарыстаў, якія нішчаць крыжы і могілкі? Ці добра, што беларусы заўжды трымаюць дулю ў кішэні? Як дзецям варта ўбірацца на Гэлаўін? 

Як зрабіць беларускія традыцыі настолькі ж sexy, як Гэлаўін і Дзень святога Патрыка? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

фалькларыстка Алена Ляшкевіч, філосаф Павел Баркоўскі і журналіст «Белсату» Вітаўт Сіўчык.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Павел Баркоўскі

  • Для міліцыянта з Горадні важней адзначаць Дзень міліцыі, а не Дзяды
  • Гэлаўін зрабіўся папулярны, бо гэтае свята відовішчнае, яно добра выглядае
  • Свята Івана Купалы нясе моцны сексуальны падтэкст, і яго можна зрабіць цікавым і папулярным

Алена Ляшкевіч

  • У Беларусі сельская грамада заўжды тлумачыла няшчасці тым, што хтось раней паступіў не па-людску
  • Добра, каб на Гэлаўін дзеці апраналіся ў нейкіх беларускіх персанажаў – чаму б не ў Касцюшку, напрыклад?
  • Найбольшыя гульбішчы моладзі ў Беларусі былі на Каляды і на Купалле – а потым дзяцей або прынёс бусел, або знайшлі ў капусце

Вітаўт Сіўчык

  • Паўсюль ёсць людзі, якія не хочуць думаць, хочуць быць рабамі, але ў Беларусі яны пастаўленыя найвышэй
  • Прыйшоў момант не проста трымаць дулю ў кішэні, а рабіцца гаспадарамі ў сваім доме
  • Выканкамаўская сістэма атручвае беларусам мазгі

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu