Нацбанк – ураду: Спыніцеся!


Кампанія змагання з коштамі, кампанія барацьбы з імпартнымі таварамі на паліцах і маштабныя бюджэтныя ўліванні ў праекты дзяржаўных заводаў для імпартазамяшчэння. Усё гэта адбываецца цяпер і ўсё гэта папярэднічала мінулым вострым валютным крызісам – 2011 года і канца 2014-га. Што гэта? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Улады ваююць з коштамі ды імпартам. Як даўно мы не назіралі такой актыўнай вайны з менавіта гэтымі дзвюма рэчамі? Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Канцэпт імпартазамяшчэння – гэта ж канцэпт, які насамрэч знік з моманту, калі ў нас з’явілася нармальнае курсаўтварэнне. Ідэя ж у чым? Калі ў вас завышаны курс нацыянальны валюты, тады ў вас праблема імпарту зʼяўляецца, тады трэба штучным спосабам з ёю змагацца».

Пяць гадоў гэтая праблема не была актуалізаваная. Таму сапраўды пытанне вельмі важнае, чаму яно раптам актуалізавалася.

«Мэта – стрымліванне коштаў. Мы ж ведаем, што стрымліванне коштаў не працуе. І не працавала ніколі».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

Belsat.eu