Лукашэнка скончыць як Чаўшэску?

Да якой дыктатуры ў гістарычным аспекце найбольш падобны рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Як сыходзяць дыктатары? Што здараецца часцей – мірны ці крывавы шлях развітання з дыктатураю? Чаму ў ХХІ стагоддзі аўтарытарныя рэжымы ўсё яшчэ не пакідаюць палітычнай арэны?

Гэтыя ды іншыя тэмы ў чарговым выданні «Размовы» Віталь Цыганкоў абмяркоўваў з гісторыкам, работнікам расейскай службы радыё «Свабода» Яраславам Шымавым.

Некаторыя думкі, што агучыў у «Размове» Яраслаў Шымаў:

  • Немагчыма прадказаць, як складзецца лёс Лукашэнкі і як ён скончыць.
  • Для транзіту ўлады вельмі важны фактар спеласці элітаў, каб яна разумела, што трэба змяняцца.
  • Далейшы сцэнар развіцця падзеяў у Беларусі моцна залежыць ад развіцця падзеяў у Расеі.
  • У Расеі не выпрацаваная сістэма пераходу ўлады: няма ні пераемніка, ні адпрацаванага механізму.
  • Рэжым у Расеі рухне не заўтра, але пазбегнуць крызісу ім будзе вельмі цяжка.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Valeria Ferraro / Zuma Press / Forum; Valery Sharifulin / TASS / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Вячорка: Рэвалюцыя не скончыцца з сыходам Лукашэнкі

Заявы Лукашэнкі – халасты стрэл

Лукашэнка просіць у Пуціна $ 3 млрд

Інфляцыя паглыне беларускую эканоміку

Беларускіх футбалістаў звольняць за пратэст супраць гвалту

Расея «нахіліла» Лукашэнку

Лукашэнка верыць у сваю хлусню

Ці гатовая Украіна да маштабнай вайны з Расеяй?