Дзяўчына паставіла на вушы МВФ


Як прымусіць МВФ не фінансаваць злачынны рэжым? Даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Вікторыя – актывістка і валанцёрка беларускай дыяспары ў Празе. Яна зладзіла адзіночны пікет каля Нацыянальнага банку Чэхіі і перадала петыцыю наконт замарожвання крэдыту Міжнароднага валютнага фонду для Беларусі.

«Увесь свет кажа, што не супрацоўнічае з нелегітымным прэзідэнтам. І тут яму збіраюцца даць 1 мільярд долараў. […] Я пераклала ліст з англійскай мовы на чэшскую, надрукавала пару плакатаў. І зразумела, што трэба ісці не а 9:00 ці 9:30. А трэба было ісці раней. У мяне досвед быў, што калі табе нешта трэба ад кагосьці, хто мае ўплыў, тады лепш гэтага чалавека не выцягваць сярод працоўнага дня, а да працы паспрабаваць яго злавіць», – згадвае Вікторыя.

Дзяўчыне ўдалося паразмаўляць з прэсавай сакратаркай Нацыянальнага банку Чэхіі, якая перадала ліст кіраўніку банку. У дзень выдачы крэдыту для дыктатара ў Празе адбылася акцыя пратэсту ля Нацыянальнага банку. На сустрэчу прыйшла прадстаўніца прэс-офісу Нацыянальнага банку Чэхіі Пэтра Водстрчылава і забрала петыцыю:

«Я атрымала ваш ліст і перадала яго кіраўніку. Але на гэты момант не магу яго каментаваць».

У петыцыі была просьба зрабіць так, каб нелегітымны рэжым не мог выдаткоўваць сродкаў на ўласныя патрэбы. Нават у сітуацыі, калі сродкі даюць Беларусі, скарыстацца імі зможа новая легітымная ўлада нашай краіны.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Гісторыя пратэстоўца з Берасця, які зрабіўся бяздомнікам у Варшаве.
  • Праз затрыманні і зняволенні псіхолаг трапіла ў шпіталь.
  • Як ГУБАЗіК паляваў на бел-чырвона-белыя цацкі.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu