Кшыштаф Зануссі: Вам нельга стаць правінцыяй іншага краю!


Кінарэжысёр Кшыштаф Зануссі стаў адным з тых, хто падпісаў адкрыты ліст на адрас ЮНЭСКО з заклікам адрэагаваць на рэпрэсіі ў беларускай культуры. Зварот зыніцыявалі Павел Латушка і каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пасля новае хвалі дзяржаўнага ціску на культурніцкія арганізацыі. Свае подпісы паставілі таксама Святлана Алексіевіч, Аляксандр Сакураў, Лія Ахеджакава, Канстанцін Райкін, Зоя Белахвосцік ды іншыя. Пад лістом можа падпісацца кожны – як гэта зрабіць, шукайце на сайце НАУ.

Да таго ж у Менску распачалася адна з самых маштабных падзеяў у галіне беларускага мастацтва – фестываль «Арт-Менск». Ён быў створаны ў 2018 годзе на ініцыятыву «Белгазпрамбанку» і сёлета праходзіць у чацвёрты раз. Тут прадстаўлены каля 240 аўтараў у розных жанрах і, традыцыйна, частку работ можна набыць.

Нарэшце, на востраве Лідо ў Італіі адкрыўся Венецыянскі кінафестываль – найстарэйшы кінафестываль свету з зоркамі, чырвонымі ходнікамі і доўгачаканымі прэм’ерамі.