Што такое гальванапластыка?


Таццяна – дызайнерка. Яна пераўтварае лісточкі дрэваў у метал.

Робіцца гэта дзякуючы новаму для Беларусі метаду – гальванапластыцы: медзь пры дапамозе хімічных рэакцыяў асаджваецца на сапраўдныя прыродныя матэрыялы. Падчас рэпартажу зазірнем у майстэрню мастачкі.