Пуціна ўдарыць маланка, а Расею захопяць! Сатырычнае шоу


Гэтае выданне «Хай так TV» прысвечанае прадказанням. Частку з іх мы далі ў нашых скетчах, і яны збыліся! Частку яшчэ трэба праверыць. Напрыклад, прадказанне Настрадамуса пра канец Пуціна.

Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй абмеркавалі навіны Беларусі і Расеі, а таксама згадалі прарочыя скетчы нашага сатырычнага шоу.

Дзяніс Дудзінскі захацеў згуляць з Уладзімірам Макеем у адну гульню.

ТАКСАМА ГЛЯДЗІЦЕ Ў НОВЫМ ВЫДАННІ «ХАЙ ТАК TV»:

  • Беларуска-ўкраінскі дом. Цяпер у Польшчы
  • Капрызная жонка расейскага марадзёра
  • Штучны інтэлект: Расею чакае нашэсце баршчэўніка!
  • Вярхоўны шаман Расеі Дапчун-аол падтрымаў спецаперацыю. Калі калабарацыя з РПЦ?
  • Ветэран спецаперацыі сустрэўся са школьнікамі
  • «Расея сваіх не кідае» ў недарэчным месцы
  • «Росгрудь», або Навіны імпартазамяшчэння
  • Купалаўскі тэатр шукае актораў. Восьмы раз!
  • Чым замяніць 7 тонаў скрадзенага тытану?
  • У Беларусі забароняць усе колеры?
  • Прарочы скетч пра атручванне расейскіх вайскоўцаў
  • Лукашэнка натхніўся нашым скетчам пра космас?
  • Расейскія салдаты крадуць адZін V аднаго

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; kremlin.ru