Даследаванні беларускіх гаворак замежжа


Філолаг Міраслаў Янковяк падзяліўся з «Мова нанова» вынікамі сваіх даследаванняў беларускіх гаворак паза межамі Беларусі. Іх распаўсюджанне цікава адлюстроўвае гісторыю нашага рэгіёну.

Міраслаў Янковяк – доктар філалагічных навук, польскі даследчык беларускае мовы. Як навукоўца яго найбольш цікавяць маладаследаваныя беларускія гаворкі паза межамі Беларусі.

«Калі казаць пра беларускія гаворкі па-за межамі Беларусі – тут застаецца яшчэ шмат працы. Дарагія сябры, мовазнаўцы, лінгвісты, бярыце дыктафоны і можаце спакойна ехаць у вёскі шукаць беларускія гаворкі», – заклікае спадар Міраслаў.

Распаўсюджанне гаворак цесна пераплятаецца з гісторыяй. Напрыклад, на Пскоўшчыне, на колішняй паўночнай мяжы Вялікага Княства Літоўскага ёсць дзве вёскі, раздзеленыя маленькай рачулкай, – Ржаўкі Літоўскія і Ржаўкі Рускія. Калі спадар Міраслаў паразмаўляў з мясцовай жыхаркай, то пераканаўся, што ў яе свядомасці мяжа ВКЛ дагэтуль існуе, хоць мінула больш за 200 гадоў пасля раздзелаў Рэчы Паспалітае!

Мы папрасілі спадара Міраслава распавесці пра ўражанні ад ягоных экспедыцыяў і сустрэч з жыхарамі беларускага памежжа. Як далёка ад Беларусі можна знайсці беларускія гаворкі? Наколькі спрыяльнымі былі ўмовы для беларускае мовы ў розных краінах у ХХ стагоддзі? Чым захапіла беларуская мова польскага даследчыка? Што спрыяе і што перашкаджае асіміляцыі?

У граматычнай частцы распавядаем пра балтызмы ў беларускай мове.

Карані – рус. корни

Прынамсі = па меншай меры

Пошук – рус. поиск

Цікавінка – рус. интересный факт

Верасень – рус. сентябрь

Згубіцца – рус. потеряться

Выратаваць – рус. спасти

Дакладна – рус. точно

Памежжа = пагранічча

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Стан – рус. состояние

Найлепшы = самы лепшы

Найгоршы = самы горшы

Чыннік = фактар

Даследаванне – рус. исследование

Паўднёвы – рус. южный

Слоўнік – рус. словарь

Поўнач – рус. север

Адлюстроўвацца – рус. отражаться

Мяжа існуе – рус. граница существует

Падтрымка – рус. поддержка

Вынятак = выключэнне – рус. исключение

Гуртавацца разам – рус. собираться вместе

Бараніць – рус. защищать

Асоба = чалавек

Раптам – рус. вдруг

Калі ідзе пра… – рус. если говорить про…

Панаваць – рус. господствовать

Выпадак – рус. случай

Мінак – рус. прохожий

Праз тыдзень – рус. через неделю

Карыстацца – рус. пользоваться

Часткова – рус. частично

Шматлікасць – рус. многочисленность

Сучаснасць – рус. современность

Умовы – рус. условия

Садок – рус. садик

Пачатковы – рус. начальный

Натуральны – рус. естественный

Адбывацца – рус. происходить

Рэшткі – рус. остатки

Заахвочваць – рус. побуждать

Паўстаць – рус. возникнуть

Выдатны – рус. отличный

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Alex Tora / commons.wikimedia.org