Беларуска змагла параўнаць сілавікоў Лукашэнкі і салдатаў Пуціна


Ганна – палітзняволеная, якой давялося пакінуць Беларусь. Яна думала, што тэрор, разгорнуты Лукашэнкам, – абсалютна жахлівая рэч. Але калі яна пачала дапамагаць бежанцам з Украіны, зразумела, што бывае нешта нашмат страшнейшае.

Ганна брала актыўны ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 2020 года. Яна правяла 7 месяцаў за кратамі, атрымала 3 гады «хатняй хіміі» і штраф $ 10 000. Дадатковых пакутаў дадало расстанне з дачкою Вікай у час, калі ёй споўнілася 12 гадоў.

Беларус беларусу
БЧБ-банты і чэргі ў карцар: як вязні змагаліся за святы
2021.12.03 18:50

Пасля выхаду нашай праграмы падтрымаць Ганну нават прыязджала сям’я з Лондану. Таксама адгукнуліся і нашыя гледачы! А Беларускі дом набыў Віцы ровар, каб яна магла ездзіць у школу.

Беларус беларусу
Беларусы споўнілі запаветную мару дачкі палітзняволенай
2021.12.24 14:04

Калі ў лютым 2022 года расейскія войскі пачалі наступ на Украіну, Ганна стала падтрымліваць уцекачоў: вазіла цёплыя рэчы, коўдры ды адвозіла сем’і ў Труймяста – Гдыню, Гданьск і Сопат. Некаторыя нават жылі ў яе ўдома.

«Вельмі вялікія чэргі былі на мяжы, менавіта з таго боку, Украіны. Бракавала коўдраў, бракавала дзяцей чым ахінуць. І тады было вельмі, вельмі халодна: мінус 9–10 градусаў. І дзеткі проста адмарожвалі сабе рукі, ногі…» – распавядае Ганна.

З боку Польшчы было зроблена ўсё: уцекачоў размяшчалі ў намётах або школах, дзе былі ўсе ўмовы, каб людзі, якія пераходзяць мяжу, адразу былі накормленыя, сагрэтыя і гэтак далей. Была арганізаваныя медычная дапамога, а валанцёры дапамагалі даехаць да патрэбнага гораду.

Толькі па прыкладных падліках Ганны з мяжы яна вывезла больш за 50 чалавек.

Беларус беларусу
Калі вы эвакуяваліся без рэчаў – вам сюды!
2022.03.23 14:00

Спачатку Ганна траціла на паліва, вопратку і медыкаменты свае сродкі. Потым дапамагала дыяспара. А цяпер сродкі ўжо заканчваюцца… Але Ганна працягвае дапамагаць: напрыклад, камплектаваць гуманітарны склад у Труймясце.

«Цяпер увесь упор на медыцыну, на харчы. Мы адвозім усе гэта на склад, і са складу ўжо хлопцы-ўкраінцы вязуць. У іх ёсць просты калідор да Львова. Гэта ўсё вязецца адразу ж ва Украіну», – тлумачыць Ганна.

Адрас гуманітарнага складу на карабельні: Malarzy 86B, 80-864 Gdańsk.

Туды можна прынесці сухія пайкі, медыкаменты, жгуты. Звычайнае адзення пакуль непатрэбнае. Затое вельмі не хапае вайсковае экіпіроўкі: бронекамізэлек, абутку для вайскоўцаў і г.д.

Беларус беларусу
Беларусы наладзілі пастаўкі дапамогі ў абложаныя ўкраінскія гарады
2022.04.07 14:11

«Нам здавалася некалі, беларусам, што з намі ўсё самае дрэннае адбываецца. Нам здавалася, што горш не бывае. Але ўкраінцам страшней…» – разважае Ганна.

Найперш нашая гераіня просіць дапамагчы складу.

Ужо больш за год Ганна працуе без выходных. Палову тыдня яна валанцёрыць. За свой кошт ездзіць аўтамабілем, траціцца на паліва, якое падаражэла, набывае аптэчкі, рэчы пацярпелым. І яна ніколі не скажа, што яе трэба падтрымаць. Таму скажам мы.

Калі вы хочаце і можаце падтрымаць Ганну, скінуцца ёй на паліва, каб яна працягвала сваю валанцёрскую дзейнасць, альбо перадаць неабходныя медыкаменты і рэчы на склад у Труймясце, падтрымаць нашых герояў, валанцёраў, гэта можна зрабіць з любога пункту свету – публічна ці ананімна – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com.

I памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: «Наша ніва»; Alexander Ermochenko / Reuters / Forum