Чаму ў Беларусі і Літве камуністы па-рознаму паводзілі сябе з палякамі


У адрозненне ад Савецкай Беларусі ў Савецкай Літве былі польская грамадская арганізацыя, польскія школы і нават польская газета «Чырвоны штандар». І зусім не таму, што ў Літве было больш палякаў, чым у Беларусі.

Польская грамада ў Беларусі зрабілася вядомаю ў 2021 годзе праз пераслед з боку Лукашэнкі. Адкуль яна ўзялася? Чаму ў савецкія часы пра яе было не чуваць? Ці было тады палякаў менш? Натуральна, не.

Магчыма, пра польскую грамаду ў БССР было не чуваць, бо савецкія ўлады варожа ставілася да палякаў? Гледзячы дзе. У Літве польскую грамаду ўсяляк падтрымлівалі. А вось у Беларусі нават візіт у касцёл на імшу на польскай мове мог мець непрыемныя наступствы.

Тым не менш беларускія палякі здолелі зберагчы сваю тоеснасць, не забыцца на свае паходжанне, каб заявіць пра сябе публічна ўжо ў незалежнай Беларусі.

Якую палітыку ў дачыненні палякаў праводзілі ўлады БССР? Чаму польскасць у Беларусі не праяўлялася публічна? Як ладзілі паміж сабою беларусы і палякі? Як і дзе палякі праяўлялі сваю тоеснасць? Якія такія чатыры фактары ўбераглі палякаў ад асіміляцыі? Чаму колькасць палякаў у Беларусі скарачаецца?

Пра гарадзенскіх палякаў распавёў першы старшыня Саюзу палякаў на Беларусі, доктар гістарычных навук Тадэвуш Гавін.

Вядоўца і аўтар праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org