Як хацелі падзяліць Украіну, але абламаліся


Замест адной Украіны магло быць дзве асобныя дзяржавы, бо на яе тэрыторыі было некалькі цэнтраў дзяржаўнасці. Чаму ж украінцы аб’ядналіся, ды так добра, што здолелі супрацьстаяць пуцінскай Расеі?

У галовах, адурманеных расейскаю шавіністычнаю прапагандаю, ёсць уяўленне пра дзве Украіны: заходнюю, антырасейскую, і ўсходнюю, прарасейскую. Цэнтрам першае лічыцца Львоў, цэнтрам другое – Кіеў.

Доля праўды ў гэтым ёсць: Кіеў і Львоў – сапраўды, два цэнтры дзяржаўнасці, якія ў розны час прэтэндавалі на ролю сталіцы незалежнае дзяржавы. Алё расейскія ідэолагі забыліся на адну вельмі важную рэч – на тое, што аб’ядноўвае ўсіх украінцаў. Аб’ядноўвае, нягледзячы на шматлікія культурныя і ідэалагічныя адрозненні, спрэчкі пра мову і розны погляд на геапалітыку.

Дзе памыліўся Крэмль, калі спрабаваў раскалоць Украіну, распавядзе аўтар і вядоўца праграмы, гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: Ion Chibzii, Juanedc, YegorGeologist / commons.wikimedia.org