Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

Кацярына Пархомчык сама прыйшла ў РАУС, каб выканаць фармальнасці закрыцця адміністратыўнае справы. Яна не чакала падвоху, таму была разам з трохгадовым дзіцём, якога не было з кім пакінуць. Але справу не закрылі.

Кацярына і Яўгенія Пархомчык – беларускамоўныя маркетолагі. Яны працуюць на парфумерным прадпрыемстве. Вы здзівіцеся, колькі беларускіх словаў на тэму «Парфумерыя» вы ведаеце!

А яшчэ Кацярына і Яўгенія гадуюць дзетак па-беларуску. У 2019 годзе, яны разам з дзецьмі ды бацькамі ездзілі ў Вільню на цырымонію пахавання паўстанцаў 1863 года.

Што падштурхнула сясцёр да пераходу на беларускую мову? Як без гвалту прышчапіць цікавасць ды любоў да беларушчыны дзецям? Колькі ў Беларусі мае быць дзяржаўных моваў, на думку сясцёр? У чым феномен жаночых пратэстаў 2020 года? Пры якіх абставінах Кацярыну затрымалі і адправілі ў ЦІП на Акрэсціна? Пра гэта распавядуць сёстры Пархомчык. А таксама яны падзеляцца ідэямі, як не ўпадаць у роспач, ды на прыкладзе пакажуць, як заўважаць станоўчыя перамены.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская патлумачыць, чым у беларускай мове адрозніваецца «яйцо» ад «яйка».

У «Дзіцячай заМове» Глеб Лабадзенка распавядзе пра ўжыванне некаторых шматзначных беларускіх словаў.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах

Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў непераможныя рысы

Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?

Зарабіць на кватэру, калі ты ў інваліднаму вазку