Праваабаронца: Кожны дваровы чацік можна будзе назваць экстрэмісцкім фармаваннем


У Беларусі рыхтуюцца папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія могуць даць яшчэ больш волі рэпрэсіўнай машыне. Пра новы закон аб экстрэмізме ў «Размове» Віталя Цыганкова распавядае праваабаронца Human Constanta Наста Лойка.

Любое іншадумства ў краіне хутка можа быць прыроўненае да экстрэмізму. Згодна з праектам закону, улады змогуць паралізаваць дзейнасць любой групоўкі людзей – ад супольнасці суседзяў да буйнога СМІ.

«Мне падаецца, ім усё роўна і на міжнародныя стандарты, і на то, што яны абмяжоўваюць і свабоду слова, і свабоду асацыяцый, і свабоду мірных сходаў у гэтым законе. Яны на гэта яны зусім не глядзяць. Наўрад ці на гэта будзе глядзець і Канстытуцыйны суд, калі будзе разглядаць гэтыя прапановы. Але пры гэтым яны хочуць легалізаваць тое, што яны ўжо фармальна робяць. Прыходзяць да людзей з любой нагоды, забіраюць іх грошы, забіраюць іх тэхніку. Па законе гэта дазволяць», – патлумачыла госця студыі «Размове».

Чым пагражае новае заканадаўства кожнаму грамадзяніну Беларусі, даведаецеся з «Размовы» Віталя Цыганкова і праваабаронцы Human Constanta Насты Лойкі.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu