Крымінальная справа за кепскі вынік на Алімпіядзе?


Ці станецца пекінская Алімпіяда, што пачынаецца 4 лютага, святам спорту, у тым ліку для беларускіх заўзятараў? Ці можна падтрымліваць беларускіх спартоўцаў, якія падпісалі праўладны ліст ды фактычна ўхвалілі гвалт і рэпрэсіі? Што чакае беларускую зборную ў Кітаі, на колькі медалёў яна можа разлічваць?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым абмеркаваў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

Некаторыя думкі, агучаныя Аляксандрам Апейкіным у часе «Размовы»:

  • 95 % спартоўцаў выдатна разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, але не ўсе могуць зрабіць мужнага ўчынку
  • Уся каманда фрыстайлістаў добрая ў плане грамадзянскай пазіцыі
  • Нават асобы, якія падпісвалі праўладны ліст, разумелі, што яны робяць не вельмі добры крок
  • Галоўная праблема беларускага спорту – некампетэнтныя кадры, шэрыя людзі ды адмыслоўцы, якія ніколі не дадуць выніку

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».