Крэмль не задаволены праектам канстытуцыі Лукашэнкі


Уладзімір Пуцін пахваліў беларускую эканоміку і не даў Аляксандру Лукашэнку грошай. Маўляў, навошта вам, у вас і так усё добра. Ці можна меркаваць, што Крамлю яўна не спадабаўся праект беларускай канстытуцыі ды ўвогуле той варыянт транзіту ўлады, пры якім Лукашэнка нікуды не сыходзіць? Наколькі кароткі цяпер павадок, на якім Масква трымае афіцыйны Менск?

Адказы разам з Віталём Цыганковым шукаў былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Котаў.

Некаторыя думкі, агучаныя Анатолем Котавым у часе «Размовы»:

  • Расея надалей прызнае, што крызіс у Беларусі ёсць
  • Беларусь не змагла скарыстацца фактычна неабмежаванымі фінансавымі датацыямі з Расеі, каб развіць сваю гаспадарку – усе сродкі проста праелі
  • Расею хвалюе графік транзіту ўлады ў Беларусі
  • Непрадказальны сусед не задавальняе нікога, таму Расея хацела б мець больш прадказальнасці ў Беларусі
  • Пуцін разважае аб сваім транзіце ўлады, і ён хацеў бы вырашыць пытанне Беларусі перад гэтым.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».