Тэатральны рэжысёр Юрый Дзівакоў разыходзіцца за мяжой


Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.

Сёння ў выданні:

  • Новаспечаную шаснаццацігадовую Насцю запякаюць у печы і падаюць на стол. Адзін з нашых самых крутых тэатральных рэжысёраў Юрый Дзівакоў ставіць спектакль «Насця» паводле навэлы Уладзіміра Сарокіна ў варшаўскім Тэатры Паўшэхным.
  • У дзяржаўных культурных установах адбываюцца маштабныя чысткі, і беларускае кіно на паліцы папаўняецца стужкай «Авантуры Пранціша Вырвіча», знятаю «Беларусьфільмам». Затое дакументальная карціна «Смеласць» Аляксея Палуяна цяпер прэтэндуе на «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм».

Фота вокладкі: Palina Kamarova