Лекары трапілі ў пастку кантрактнай сістэмы


Карэспандэнты «Маю права» сустракаюцца з артапедам-траўматолагам Рустамам Айзатуліным, які ў 2020 г. удзельнічаў у акцыі медыкаў.

Свае першыя праблемы з кіраўніцтвам шпіталю ён займеў, калі размясціў фота медыкаў без сродкаў аховы падчас першай хвалі «Covid-19». Наш герой лічыць, што канктрактавая сістэма ў Беларусі робіць лекара «рабом».

Праваабаронца Андрэй Мядзведзеў тлумачыць, што кантрактавая сістэма Беларусі створаная, каб людзі залежалі ад кіраўніцтва: праз яе нязгодныя вельмі хутка і проста выстаўляюцца з працы.

«Будзе магчымасць вярнуцца дадому – я, вядома, вярнуся», – кажа лекар.

Мaю прaвa
Ад звальнення з МТЗ да эміграцыіі
2021.06.04 20:05

Мы зараз цябе згвалцім дручком, патлаты

Другі герой праграмы – Вячка Красулін, магістр мастацтвазнаўства і выкладчык. Ён мусіў уцякаць у Літву пасля затрымання ў жніўні 2020 г. Хлопца збілі тады на горкі яблык, адрэзалі яму валасы. «Мы зараз цябе згвалцім дручком, патлаты», – казалі міліцыянты.

Юрыстка Юлія Леванчук тлумачыць, што быў учынены празмерны гвалт і «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».

Дакументы, забраныя пры затрыманні, Вячку Красуліну не вярнулі. Яму давялося пільна рабіць новы пашпарт і гуманітарную візу, каб пакінуць Беларусь. Цяпер герой знайшоў у Літве вельмі цікавую працу – ён рамантуе і рэстаўруе арганы.

Мaю прaвa
Дзяўчыну збілі пры затрыманні, а цяпер пагражаюць гвалтам
2020.11.27 19:05

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Калаж з фота: ortoped.by