Рэпрэсіі і вайна. Скалечаныя лёсы дарослых і дзяцей


Як падрыхтаваць сваіх дзяцей да ператрусаў і затрымання бацькоў? Як ім патлумачыць, чаму адбываецца вайна і трэба бегчы ад бомбаў? Як іх абараніць ад катастрофаў, але не паставіць на барыкады побач з сабою, не зрабіць з іх малых зомбі?

Нашыя дзеці – такія самыя ахвяры катастрофаў, як і мы. Псіхолагі сведчаць: нягледзячы на гнуткую псіхіку, дзеці атрымліваюць нават большую траўму, чым бацькі.

Што рабіць, каб тваё дзіцё выйшла з усіх гэтых выпрабаванняў псіхічна здаровым, распавядаюць вядоўцы праграмы «Трэба пагаварыць» Кацярына Ваданосава і Крысціна Дробыш, а таксама госця праграмы, журналістка Аксана Дабрыянец. Раннія прыкметы стрэсу ў дзіцяці, спосабы нармалізацыі ягонага жыцця нават ва ўмовах бежанства і рэпрэсіяў – парады ад псіхолага праграмы Эліны Антонавай.

Трэба пагаварыць
Як дапамагчы тым, хто дапамагае?
2022.10.30 12:00

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.