Чаму габрэі зычаць ворагу, каб яго на руках насілі


Кожны беларус – крышачку габрэй. Чаго беларусы набраліся ад габрэяў, чаму варта яшчэ павучыцца, а чаго самі беларусы маюць цераз край – распавёў нам гукарэжысёр Сяргей Лабандзіеўскі (Шлёма).

Беларусы і габрэі жывуць побач 600 гадоў. Абедзве культуры за гэты час паўплывалі адна на адну. Як гэта праявілася ў беларускай мове – пагаворым у граматычнай частцы.

Загадкі беларускай гісторыі
Сучасны іўрыт нарадзіўся у Беларусі
2019.09.09 20:04

Госць праграмы – гукарэжысёр Сяргей Лабандзіеўскі. Ён вядомы таксама як вядоўца Шлёма з «Радыё 101.2», дзе ягонымі калегамі былі Кася Камоцкая, Лявон Вольскі ды Юрась Бушлякоў. А яшчэ ён браў удзел у стварэнні «Народнага альбому», які запісваўся ў студыі «Радыё 101.2» пасля рабочага дня.

У праграме Сяргей Лабандзіеўскі распавядзе, чаму вядоўцу на радыё абавязкова патрэбны псеўданім, якое беларускае слова скампраметавалі маскоўскія кіраўнікі, якія габрэйскія каштоўнасці варта прыняць, а якія ўжо прынялі беларусы і чаму асалодаю ад сучаснай папулярнай музыкі мы абавязаныя двум братам Чыжам з Белаазёрску.

Традыцыйна гледачоў чакаюць разнастайныя моўныя цікавінкі.

Рабін – рус. раввин

Як ма́ецеся = Як жывяце́?

Асоба – рус. личность

Маленства = дзяцінства

Свядома – рус. сознательно

Мянушка – рус. кличка

Ліхаманкава – рус. лихорадочно

Зналіся = кантактавалі, сябравалі

Габрэй/яўрэй = жыд

Абразлівы – рус. оскорбительный

Натуральны – рус. естественный

На свой капыл = па-свойму, на свой манер

Гвалтоўна – рус. насильно

Двухсэнсоўнасць – рус. двусмысленность

Упарта трымацца – рус. упрямо держаться

Пашанцавала – рус. посчастливилось

Выгадаваўся – рус. воспитался

Дабрабыт – рус. благополучие

Бракаваць = не хапаць – рус. не хватать

Уяўленне – рус. представление

Мытнік – рус. таможенник

Шчыльны – рус. тесный

Запазычанні – рус. заимствования

Габраізмы: лэхаць, лотры, гі́цаль, хе́ўра, шліма́зл, раху́нак, фанабэрыя, гвалт, га́ндаль, ке́пала, мішугі́н, ламеду́да, ге́рцык, лабу́шнік, шэйгец, баху́р, лаху́дра, халэмус, вэрхал, ша́хер-ма́хер, лапсарда́к, хана́, ха́іць, ла́хаць, гешэфт, хаўру́с, хаўру́снік, фра́ер, шмон, ксі́ва, фе́ня, ботаць, хі́пеш, малі́на, ха́за

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Josephine Baran / unsplash, Christopher Michel, Gage Skidmore / commons.wikimedia.org