З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?


Беларускія школьнікі ў наступным вучэбным годзе будуць здаваць мабільнікі, абавязкова насіць форму і слухаць гімн. Ці будзе мець поспех чарговая спроба дзяржавы ідэалагічна напампоўваць школу? Каго спрабуе выхаваць сённяшняя сістэма адукацыі? Якой павінна быць сярэдняя і вышэйшая адукацыя ў дэмакратычнай Беларусі?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмяркоўваў з экспертам у галіне адукацыі Святланай Мацкевіч.

Пэўныя думкі, што выказала Святлана Мацкевіч у часе «Размовы»:

  • Ідэалогія рэжыму пазбаўленая зместу і нецікавая
  • Рэжым хоча адключыць мысленне беларусаў праз рытуальныя формы
  • Калі савецкай традыцыі супрацьпастаўляецца альтэрнатыўная ідэя, яна тут жа перамагае ідэі гэтай бессэнсоўнай рытуальнасці
  • 2020 год паказаў, што беларускае грамадства можа само выбіраць сваю сістэму каштоўнасцяў
  • У адукацыі мусіць быць сутыкненне меркаванняў, спрэчка па сутнасці пытанняў
  • Нам прыйдзецца праводзіць дэсаветызацыю і дэідэалагізацыю сістэмы адукацыі

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Sergei Bobylev / TASS / Forum; Vladimir Nikolsky / Reuters / Forum