Ідэальны план для Украіны. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Ці зломіць Украіна да канца лета расейскую ваенную машыну? Ці хопіць Захаду вытрымкі плаціць за доўгатэрміновае падтрыманне ўкраінцаў? Што азначаюць дзіўныя рухі Аляксандра Лукашэнкі? Сёння ў апошнім перад летнім перапынкам выданні праграмы «ПраСвет» – аналіз і прагноз на бліжэйшыя тры месяцы.

Генерал Дворнікаў знік. Пуцін здымае галовы камандаванню?

Расейцы засяродзіліся на захопе Севераданецку, бо генералы абяцалі Пуціну да 1 чэрвеня заняць Луганскую вобласць, а да 1 ліпеня – Данецкую. Пры гэтым войскі РФ агалілі пазіцыі на поўдні і поўначы, дзе Украіна працягвае контрнаступ. Захад пастаўляе ўзбраенне, пра якое ўкраінцы яшчэ ў сакавіку не маглі і марыць. Ці азначае гэта, што атрымаецца вызваліць горад Херсон ды іншыя тэрыторыі? Падрабязней – Вольга Міцкевіч.

Рэзерваў у Пуціна практычна не засталося. Інтэрв’ю з Тарасам Беразаўцом

Расейскае камандаванне кідае ў бой непадрыхтаваных жаўнераў. Агрэсар выдыхаецца, расце дэзерцірства, загады не выконваюцца. У чым цяпер дзве галоўныя задачы Генеральнага штабу Украіны? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Тарасам Беразаўцом, вядомым украінскім палітычным і вайсковым аналітыкам, які застаецца на фронце каля Мікалаева.

Медалі за хворую фантазію. Што за «спецаперацыя» КДБ Лукашэнкі ва Украіне?

Лукашэнка прыдумаў сваю спецаперацыю на тэрыторыі Украіны і ўзнагародзіў за ўдзел у ёй КДБ. Нібыта структура вызваліла з украінскага палону беларускіх дальнабойнікаў. Украінскі амбасадар ва Украіне Ігар Кізім мае на сітуацыю іншае меркаванне, а беларусы ўвогуле не разумеюць, што адбылося. У складаных перыпетыях палітыкі Лукашэнкі спрабавала разабрацца Надзея Бельская.

Грошы, страх і прапаганда. На што гатовы пайсці Пуцін дзеля перамогі?

Усе разумныя людзі жадаюць, каб гэтая вайна скончылася. Гэта азначае, што трэба больш думаць пра ўкраінскі народ і менш турбавацца аб праблемах, якіх у Пуціна насамрэч няма. Пра гэта ў сваёй калонцы піша амерыканскі гісторык і спецыяліст у гісторыі Усходняй Еўропы Тымаці Снайдэр. Снайдэр адзначае, што расейскія сродкі масавай інфармацыі і палітычная сістэма створаныя для таго, каб утрымліваць Пуціна ва ўладзе незалежна ад таго, што адбываецца ў навакольным свеце. Пра тое, як ствараецца міф аб сіле і магутнасці, – у нашым сюжэце.

Ці гатовая Еўропа плаціць за перамогу над Пуціным?

Расея працягвае наступ на Данбасе, пад акупацыяй ужо больш за 1/5 украінскай тэрыторыі, а ў Еўразвязе з вялікімі цяжкасцямі прымаюць эканамічныя санкцыі супраць Крамля. Не надта хутка ідзе і вайсковая дапамога Украіне, хоць ЗША і прынялі ленд-ліз. Ці выстаіць антыпуцінская кааліцыя і ці не адступіцца ад барацьбы за Украіну з прычыны стомленасці ды праблемаў? Стойкасць салідарнасці і каштоўнасцяў Захаду правяраў Зміцер Міцкевіч.

Фота: SERHII NUZHNENKO / Reuters / Forum