Якая праца над памылкамі патрэбная, каб перамагчы?

Ад першых перадвыбарчых акцый да сённяшняга дня прайшоў амаль год. Як змянілася краіна і кожны з нас за гэты час? Абмяркоўваюць сацыёлаг, метадолаг Таццяна Вадалажская і вядоўца «Размовы» Уладзімір Мацкевіч.

Таццяна Вадалажская і палітолаг Андрэй Ягораў цягам году рабілі падрабязны маніторынг тых падзеяў, якія адбываліся ў краіне за апошні год.

«Пакуль палітычная свядомасць, грамадская свядомасць не вельмі гатовая да таго, што нават пэўнымі дзеяннямі мы не можам нешта змяніць. Што нам трэба прадумваць, прычым не толькі лідарам, куды імкнуцца. Што гэта прырода сучасных працэсаў, зменаў», – канстатавала Таццяна Вадалажская.

Чаму пакуль мы так і не перамаглі? Ці здолеем пераламаць сітуацыю на сваю карысць? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Надзея Бужан / Наша нiва

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Лукашэнка баіцца народнага гневу ў выніку рэферэндуму

Юрый Дракахруст: Не толькі Лукашэнка мае стальныя часткі

Аркадзій Мошэс: Задача паглынання Беларусі і пазбаўлення яе суверэнітэту ў Крамлі не ставіцца

Ці дамовяцца Байдэн і Пуцін наконт Беларусі?

Наколькі балючымі будуць санкцыі?

Калі Лукашэнка стане не патрэбны Маскве?

Чаму працаўнікі НКВД перасяляліся ў Беларусь?

Пад каго пішуць новую Канстытуцыю Беларусі?