Ці ўдасца стрымаць кошты на тавары?


Эканомікай нельга кіраваць загадамі, лічыць эканаміст Леў Марголін. Каго падманвае ўрад, калі ўводзіць рэгуляванне коштаў? Шукайце адказы ў «Размове» Віталя Цыганкова.

Ужо праз месяц – два можна чакаць падзення курсу рубля? Калі ўрад не збочыць са звыклага шляху, то гэта адзіны магчымы варыянт развіцця падзеяў, лічыць эканаміст Леў Марголін. Пры гэтым эксперт падкрэслівае, што дэвальвацыя – не горшы варыянт.

«Цалкам верагодна, што крызіс будзе сістэмным. Бо ўсё ж такі ў 2011 гэта быў больш фінансавы крызіс, у 2015-2016 быў крызіс вытворчай частцы эканомікі, а зараз усё гэта можа аб’яднацца. Усё гэта залежыць ад паводзінаў улады, бо эканоміка – гэта рэч вельмі інерцыйная. І яна не разбураецца за адзін дзень, тыдзень ці нават месяц. Калі весці сябе больш-менш асцярожна, то можна расцягнуцца на год – паўтары. Калі гэта будзе неасцярожна, будуць рабіцца такія рэчы, як рабіліся ў 2020 годзе, то можа быць такое, што і фінансы, і дзяржава могуць абрынуцца даволі хутка», – выказаўся госць праграмы.

Падрабязней пра эканамічныя перспектывы Беларусі – у «Размове» Віталя Цыганкова з эканамістам Львом Марголіным.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum, nbrb.by