Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Як будзе выглядаць беларуская медыяпрастора ў хуткай будучыні і чым скончыцца палітычны крызіс у Беларусі?
У новым выпуску праграмы «Кожны з нас» у студыі выступаюць беларускія медыяаналітыкі і журналісты, якія на сабе спазналі адседжванні ды гумовыя спецназаўскія кулі.
  • Ігар Ільяш, аналітык, муж асуджанай Кацярыны Андрэевай;
  • галоўная рэдактарка парталу TUT.by Марына Золатава;
  • медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі;
  • рэпарцёрка «Белсату», легенда беларускае журналістыкі Любоў Лунёва;
  • намеснік старшыні «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Барыс Гарэцкі;
  • журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская, у якую ў жніўні спецназавец стрэліў ва ўпор.
У праграме абмяркоўваюць абсурдавыя прысуды Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай за стрым на плошчы Пераменаў, а таксама – паўгода калоніі рэпарцёрцы TUT.by Кацярыне Барысевіч за праўдзівы матэрыял пра нуль праміле алкаголю ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі. І іншыя ашаламляльныя гісторыі пра вайну дзейнага рэжыму супраць журналістаў.
«Я ўпэўненая ў тым, што грамадства пераможа. Але колькі гэта зойме часу – вельмі цяжка сказаць, – выказваецца галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава.– Я кажу «грамадства», таму што тое, што адбываецца цяпер, гэта не барацьба ўладаў супраць апазіцыі. Гэта барацьба ўладаў з народам Беларусі».
Аналітык Ігар Ільяш перакананы, што ягоная жонка Кацярына Андрэева выйдзе на волю раней, чым скончыцца яе двухгадовы тэрмін адседжвання. Ён дае дзейнаму рэжыму яшчэ максімум год-паўтара.
Але пры канцы праграмы прагнозы робяцца яшчэ больш аптымістычнымі, бо ўдзельнікі дзеляцца не толькі ўзважанымі сцэнарамі, але і адчуваннямі.
Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Эканоміка – у перадінфарктным стане

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

«Мэта сходу – каб мы інстытуцыяналізавалі лукашызм, які нарадзіў Рэспубліку Беларусь»