Пасля рэферэндуму будзе пратэст?


У беларускага грамадства сфармавалася два погляды на стаўленне да рэферэндуму аб Канстытуцыі. Першы – не варта нікуды ісці, байкот, другі – трэба прыйсці, паставіць два крыжыкі, паказаць, што мы ёсць. Які з гэтых падыходаў больш палітычна перспектыўны, які можа рэальна паўплываць на сітуацыю? Наколькі мяняецца палітычная сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з расейскімі войскамі ў краіне?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмеркаваў з былым работнікам Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатолем Котавым.

Некаторыя думкі, што агучыў Анатоль Котаў у часе «Размовы»:

  • Два крыжыкі ў бюлетэнях – голас супраць рэферэндуму як такога, і гэта той самы голас, які трэба абараняць
  • Дыпламатычны корпус пачысцілі ад здраднікаў рэжыму Лукашэнкі
  • Уладам увогуле не патрэбныя выбарнікі для правядзення сваіх маніпуляцыяў
  • Запрашэннем расейскіх войскаў на час рэферэндуму Лукашэнка хацеў надаць рашучасці сваім сілавікам, стварыць «заградатрад»
  • У Беларусь прыбудуць 30 тысячаў расейскіх вайскоўцаў – больш, чымся баяздольнае беларускае войска
  • Украіна ўпершыню разглядае Беларусь як рэальную пагрозу, а не гіпатэтычную

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum