Чалы: Аграэліта пачала вайну з Нацыянальным банкам


Пакуль Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні паспрабаваў апісаць будучыню, якую ён бачыць для беларускай эканомікі, месца ў ёй айцішнікаў, прыватнікаў і ролю дзяржавы, у Беларусі з’явіўся ценявы рынак бульбы. Падрабязней – у праграме «Эканоміка з Чалым».

Лукашэнка ў сваім пасланні казаў, што ў Беларусі інфляцыя вонкавая, мы з ёю змагацца не можам, бо мы краіна маленькая, з адкрытай эканомікай. Але з неабгрунтаваным ростам будзем змагацца. Адзначае эканаміст Сяргей Чалы:

«Напрыклад, ужо СМІ адзначылі, што ў гандлёвых сетках, дзе цэны ўпалі на асобныя тавары сельскагаспадарчыя, скарачаецца асартымент, што лагічна. Самае дарагое проста не можа прадавацца. Адпаведна, застаецца так сабе тавар».

На рынках прадаюць малую бульбу ці гнілую за патрэбны кошт, а за рэальны могуць з-пад крыса прадаць. У эканоміцы зʼяўляецца блок «селавікоў», якія думаюць катэгорыямі пратэкцыянізму.

«Яны мысляць катэгорыямі імпартазамяшчэння ды асвойвання грошай. А адкуль грошы бяруцца? Гэта не іхная задача. Вось жа ёсць Нацбанк? А ён нешта не спяшаецца ім дапамагчы», – дадае Сяргей Чалы.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Лукашэнка дазволіць ІТ адкупіцца?
  • Метады Пракаповіча вяртаюцца?
  • Беспілотны «БелАЗ» – не беларуская распрацоўка.

Belsat.eu