Заявы Лукашэнкі – халасты стрэл


Каго пастнавіў напалохаць Аляксандр Лукашэнка заяваю пра магчымасць вяртання ў Беларусь ядравай зброі? Што прымусіла афіцыйны Менск прызнаць Крым расейскім і якую рэакцыю гэта можа выклікаць у Расеі ды Украіне? Новы пакет заходніх санкцыяў стане прынцыпова і якасна новым ці санкцыі па-ранейшаму выглядаюць больш рытарычным, чым эканамічным крокам?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмеркаваў Віталь Цыганкоў з госцем чарговай «Размовы» – палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам.

Некаторыя ідэі, агучаныя Валерам Карбалевічам у часе праграмы.

  • Украіна будзе рэагаваць на дзеянні, а не словы Лукашэнкі.
  • Украіна нават на візіт Лукашэнкі ў Крым адрэагуе хутчэй рытарычна, чым эканамічна.
  • Лукашэнка пытаннем пра Крым хоча атрымаць ад Пуціна падтрыманне свайго варыянту транзіту ўлады.
  • Лукашэнка хоча далей заставацца ля ўлады, але гэта не падабаецца Пуціну.
  • Магчыма, Пуцін збіраецца адыходзіць у 2024 годзе, і імавернасць, што ён пойдзе, а Лукашэнка застанецца, для яго невыносная.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Shamil Zhumatov / Reuters / Forum