Рэжым заграз у багне. Грошай больш ніхто даваць не збіраецца


Беларуская эканоміка – у найлепшым стане за апошнія 12 гадоў. Ці так гэта? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Нізкія тэмпы эканамічнага росту. Разбалансаваны ўвесь механізм, які дазваляе эканоміцы расці за кошт інвестыцыяў. Перасцерагае эканаміст Сяргей Чалы:

«Высокая небяспека таго, што ўлады паспрабуюць штучна стымуляваць эканамічны рост шляхам вяртання да старых практык: эмісійных друкавання грошай».

Улады ўсведамляюць, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэта не развяжа ніякіх праблемаў. А, наадварот, створыць яшчэ большыя структурныя перакосы, якія і так у нас назіраюцца.

«Любыя спробы знаходзіць грошы з-за мяжы, новыя пазыкі, любыя спробы ствараць іх там з паветра ўнутры не будуць прыводзіць ні да якога прадуктыўнага выкарыстання гэтых сродкаў унутры краіны да таго часу, пакуль вы не развяжаце праблемы з інстытуцыянальнымі абмежаваннямі, якія накладаюць, як бы верхняя мяжа вось гэтага эканамічнага росту, які зараз, яшчэ раз кажу. Еўразійскі банк самы прыхільны да беларускай эканомікі».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Чаму інфляцыя б’е ўсё новыя рэкорды;
  • Каронавірус забівае нафтавы рынак

Belsat.eu