Лукашэнка перастаў баяцца Пуціна

Ці падпішуць 4 лістапада Пуцін і Лукашэнка тыя самыя злашчасныя саюзныя праграмы? Чаму напярэдадні падпісання разгарнуўся абмен інфармацыйнымі ўдарамі паміж Менскам і Масквой? Чаму Лукашэнка, нягледзячы на сваю ўсё большую залежнасць ад Масквы, нібыта асмялеў і яўна правакуе канфлікты ў дачыненнях з Крамлём?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў з палітолагам Аркадзіем Мошэсам, дырэктарам даследчых праграмаў Усходняга суседства Еўразвязу і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненняў.

Некаторыя думкі, што агучыў у «Размове» Аркадзій Мошэс:

  • Абодва бакі «інтэграцыйных перамоваў» разумеюць, што падпісваць няма чаго
  • Маскве трэба, каб унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі не была выклікам для Крамля
  • Маскву не магло не зачапіць закрыццё «Комсомольской правды» ў Беларусі
  • Як толькі Лукашэнка ўмацаваўся пры дапамозе Расеі, ён тут жа забыўся на ўсе свае абяцанні
  • Лукашэнка разумее, што Масква не ідзе на жорсткі ціск, бо ведае, што зрынуўшы Лукашэнку, Крэмль сутыкнецца з невядомасцю

Калаж з фота: flickr.com / Mikhail Metzel, TASS / Forum

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Вячорка: Рэвалюцыя не скончыцца з сыходам Лукашэнкі

Заявы Лукашэнкі – халасты стрэл

Лукашэнка просіць у Пуціна $ 3 млрд

Інфляцыя паглыне беларускую эканоміку

Беларускіх футбалістаў звольняць за пратэст супраць гвалту

Расея «нахіліла» Лукашэнку

Лукашэнка верыць у сваю хлусню

Ці гатовая Украіна да маштабнай вайны з Расеяй?