Крэмль хоча кантраляваць перамовы адносна Беларусі

22 лістапада ў Вене адбудзецца міжнародная канферэнцыя аб Беларусі. Пра гэта заявіў на саміце Рады Еўразвязу канцлер Аўстрыі АлексАндэр ШАленбэрг. Канферэнцыя будзе прысвечаная дыялогу паміж зацікаўленымі бакамі і выйсцю з беларускага крызісу, паведаміла ў Тўітэры Святлана Ціханоўская. Ці магчыма назваць гэтую сустрэчу перамовамі? Хто можа ўзяць удзел у гэтых перамовах, і якія задачы павінны паставіць перад сабой усе зацікаўленыя бакі? Ці будуць браць удзел у сустрэчы прадстаўнікі афіцыйнага Менску і Расеі?

У сённяшняй Размове адказ на гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў шукаў разам з Анатолем Лябедзькам, прадстаўніком офісу Святланы Ціханоўскай у супрацы з міжнароднымі парламенцкімі структурамі.

Некаторыя думкі, што агучыў у «Размове» Анатоль Лябедзька:

  • Канферэнцыю ў Вене нельга называць перамовамі, хутчэй прыступкаю да перамоўнага працэсу
  • Я не думаю, што парэшткі ўлады Беларусі прымуць запрашэнне на канферэнцыю ў Вену і дашлюць кагосьці з сурёзным мандатам
  • У Беларусі працягваецца вайна, і гэта праблема еўрапейская
  • Я б таксама моцна не разлічваў на афіцыйны ўдзел Масквы ў канферэнцыі ў Вене
  • Масква хацела б ад самага пачатку мець кантрольны пакет у перамоўным працэсе

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Вячорка: Рэвалюцыя не скончыцца з сыходам Лукашэнкі

Заявы Лукашэнкі – халасты стрэл

Лукашэнка просіць у Пуціна $ 3 млрд

Інфляцыя паглыне беларускую эканоміку

Беларускіх футбалістаў звольняць за пратэст супраць гвалту

Расея «нахіліла» Лукашэнку

Лукашэнка верыць у сваю хлусню

Ці гатовая Украіна да маштабнай вайны з Расеяй?