35 гадоў збіраў калекцыю для музею малой Бацькаўшчыны


У Студзіводах ужо 35 гадоў працуе Музей малой Бацькаўшчыны. Створаны энтузіястам Дарафеем Фіёнікам пры падтрыманні мясцовых жыхароў, гэты музей можа даць форы многім дзяржаўным установам.

Дарафей Фіёнік з юнацтва марыў стварыць музей. Гэтак паўстаў Музей малой айчыны ў Студзіводах. Пачалося ўсё з дзядзькавай хаты. Але неўзабаве экспанатаў зрабілася зашмат, таму да музею далучыліся яшчэ два дамы: хата сваяка спадара Дарафея і дом бельскага гараджаніна, 1820 года.

Багатая калекцыя спадара Дарафея расказвае гісторыю Падляшша, апісвае побыт мясцовых жыхароў ды іхныя промыслы. Таксама тут сабраныя працы мастакоў Івана Супруньчыка, Мікалая Тарасюка ды Анатоля Краўчука.

Дарэчы, ці знаёмыя вам выразы «перарабіць на свой капыл» або «мераць на свой капыл»? Калі вы не ведалі, пра які такі «капыл» ідзе гаворка, то Дарафей Фіёнік патлумачыць і пакажа, як некалі капыламі карысталіся ці не ўсе жыхары Студзіводаў.

Музей не мае аніводнага штатнага працаўніка, але навокал яго гуртуюцца людзі, якія імкнуцца захаваць беларускую культурную спадчыну. Тут яны ладзяць разнастайныя музычныя ды літаратурныя імпрэзы.

Чаму Дарафей Фіёнік захацеў стварыць Музей малой айчыны? Якая гісторыя дамоў, у якіх размясціўся музей? Што за археалагічныя адкрыцці былі зробленыя, дзякуючы музею? Пра ўсё гэта распавядзе стваральнік музею Дарафей Фіёнік, а таксама пакажа самыя цікавыя экспанаты свайго дзецішча.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»: