Кадэбэшніка застрэлілі свае: яны прыходзілі па жонку Зельцара


Ці сапраўды кадэбэшнікі маглі забіць свайго супрацоўніка, які трапіў на лінію агню? Па каго на самой справе прыходзілі баевікі групы «А» КДБ – Андрэя Зельцара ці ягоную жонку? Чаму нават элітныя супрацоўнікі КДБ вымушаныя шарахацца па пад’ездах і кашмарыць людзей? Ці адбыўся пералом у свядомасці беларусаў пасля такога адпору карнікам аднаго грамадзяніна?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам удзел узялі грамадская актывістка Вольга Паўлава, журналіст-фрылансер Зміцер Галко і журналіст «Белсату» Аляксандр Папко.

Вось некаторыя тэзы гасцей праграмы:

Зміцер Галко

  • Калі б такая сітуацыя здарылася ў ЗША, Зельцара б цалкам апраўдалі, бо ён здзяйсняў самаабарону
  • Андрэй Зельцар адпомсціў за мяне і за тысячы людзей, якія пацярпелі ад беспакаранасці карнікаў
  • Учынак Зельцара ўнёс псіхалагічны пералом у грамадства: мы можам супраціўляцца беспакаранасці гэтак званых сілавікоў, і гэта будзе мець пазітыўныя наступствы для беларускага грамадства

Вольга Паўлава

  • Абарона сваёй сям’і ад людзей у цывільным, якія ломяцца ў кватэру і не называюцца, – гераічны ўчынак
  • Калі гэтак званыя сілавікі забіваюць грамадзянскае насельніцтва, яны лічаць гэта абсалютна нармальным
  • Адступаць ужо няма куды – ні нам, ні гэтак званым сілавікам. Далей – толькі наперад

Аляксандр Папко

  • У сучаснай свядомасці версія сілавікоў мае значэнне, што людзі ўжо не цярпілы, а могуць даць адлуп
  • Ужо ўвосень мінулага года стала ясна, што сілавікам не стае рэсурсаў, каб кашмарыць людзей
  • У сілавікоў ёсць план затрымання ворагаў рэжыму, і яны пачнуць прыдумваць іх проста седзячы за сталом, а рэальныя людзі паедуць як мінімум на Акрэсціна

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».