Як расейскі мастак стаў беларусам


Глядзіце праграму «Лета ў Аб’ектыве» ў аўторкі і чацвяргі.

Мастак-партрэтыст Іван нарадзіўся ў Расеі. Калі ён быў малы, сямʼя пераехала жыць у Жодзіна. Хлопец не мае беларускіх каранёў, у ягоных жылах цячэ дзве крыві: маці – чачэнка, бацька – расеец. Усё дзяцінства і юнацтва Іван правёў тут, і нават думаў вярнуцца на радзіму. Але жнівень 2020 года перакуліў усю ягоную свядомасць. Ён уразіўся згуртаванасцю беларусаў настолькі, што не на замову, а на покліч сэрца, пачаў пісаць партрэты тых, хто здзівіў і натхніў яго. Як расейскі мастак-самавук зрабіўся сапраўдным беларусам, глядзіце ў рэпартажы праекту «Лета з Абʼектывам».